Славенскія хакеісты атрымліваюць максімум 56 тысяч долара, беларускія 5060 тысяч

Вынікі хакейнай алімпійскай кваліфікацыі мы папрасілі пракаментаваць галоўнага рэдактара газеты "Прессбол" Уладзіміра Беражкова.
"Наша Ніва": Для вас пралёт зборнай міма Алімпіяды стаў сюрпрызам?
Уладзімір Беражкоў: Не. Уласна кажучы, усё да гэтага ішло. Яшчэ даўно сказаў, што ў нас мала шанцаў. Яшчэ пры Навумаве, як кіраўніку федэрацыі, быў прыняты план, паводле якога мы павінны былі трапіць у чацвёрку на Алімпіядзе ў Сочы, а на хатнім чэмпіянаце свету заняць трэцяе месца. Гэта быў валюнтарысцкі падыход. Які засцілаў нам вочы. Спынілася падрыхтоўка рэзерва, мала імёнаў. Тыя беларусы, што ёсць у КХЛ, хутчэй, цягаюць піяніна, а не граюць на ім.
Мы не толькі наўпрост не трапілі на Алімпіяду, але і не змаглі прыняць адбор, настолькі маленькі ў нас быў рэйтынг. Нават калі федэрацыя стварыла камісію па вывядзенні з крызісу, куды ўвайшлі Ворсін, Бародзіч і іншыя, першым рашэннем было заснаваць прэміяльны фонд у 500 тысяч долараў. Але, прабачце, у хакей гуляюць не грашыма, а гульцамі! Скажу больш, калі б лакаўт у НХЛ зацягнуўся, то мы таксама не былі б фаварытамі, а Данія. У Славеніі таксама ёсць Капітар. "НН": Будзе нейкі разбор палётаў на дзяржаўным узроўні?
УБ: Іх было ўжо столькі… Справа ў кансерваторыі. Калі гульцы цягаюць піяніна, то яны не навучацца на ім граць. Дзяржаўнае фінансаванне ў хакеі проста вар’яцкае. Аграмадныя грошы народнай гаспадаркі ўкладваюцца ў гэты від спорта. Тым не менш клубы ігнаруюць указы прэзідэнта аб 25%, якія трэба ўкладваць у дзіцячыя школы. Трэба мяняць усё ў корані. Славенскія хакеісты гуляюць у шведскіх, нямецкіх клубах, дзе атрымліваюць максімум 5-6 тысяч долараў, нашы ж атрымліваюць 50-60 тысяч. "НН": То бок вы згодныя, што грошы кепска ўплываюць на наш хакей?
УБ: Канечне. Калі плацяць ні за што. Толькі за тое, што яны гуляюць у КХЛ.
Калі мэта "Дынама" проста сабраць аншлаг на "Мінск-Арэне" - гэта адно. Калі ж кажуць пра падрыхтоўку гульцоў для зборнай - гэта зусім іншае. "НН": Ці ёсць шанец пазбегнуць канфуза на хатнім чэмпіянаце свету ў 2014 годзе?
УБ: Не. Трэба рэальна ацэньваць свае сілы. Адзіны шанец трапіць у паўфінал, як было пастаўлена, гэта калі ў Мінск не прыедуць вядучыя зборныя. Нічога добрага ад гэтага чэмпіяната не трэба чакаць.
Чытайце яшчэ - Кто виновен в провале белорусских хоккеистов в квалификации к Сочи-2014?>>>
P.S. Если данный материал оказался для Вас полезным, то, пожалуйста, поделитесь об этом в социальных сетях, нажав на кнопочки ниже.
Рекомендуем также

Курс валют предоставлен сайтом kurs.com.ua
Курс валют предоставлен сайтом kurs.com.ua
Курс валют предоставлен сайтом kurs.com.ua
Популярное
Комментируют
31.07.15
16.10.15
« Август 2022 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |

Комментарии -0